8 мая ўвечары жыхар Мядзельшчыны і яго госці з Мінска паставілі сеткі на адным з безыменных вадаёмаў.

Раніцай 9 мая прыйшлі іх зняць.

– Тут ім і сапсавалі святочны настрой работнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды, – распавядае старшы дзяржаўны інспектар Уладзімір Хіла.

Браканьеры выцягнулі тры з паловай кілаграмы рыбы — 78 невялікіх карасёў.

Завялі крымінальную справу. Мужчына павінны заплаціць штраф 5 тысяч 382 рублі.