18 мая віляйчане, якія цікавяцца культурным жыццём раёна, сабраліся ў выставачнай зале імя Сілівановіча. Яны адзначалі 20-годдзе гэтай установы.
Работнікі музея паказалі відэа 1997 года з адкрыцця выставачнай залы.
Выступалі дырэктар музея Надзея Аўдзей, старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава. Таццяна Захарыч праспявала песню, і ёй дапамагала зала.
Мастак Эдуард Мацюшонак стаў першым, чые працы выстаўляліся ва ўстанове. І праз 20 год ён уручыў музею адну са сваіх прац.
Вольга Коласава.
Былы дырэктар музея Яўген Ігнатовіч.
Анатоль Капцюг.
Надзея Аўдзей.
Таццяна Захарыч.
Вольга Пескавая.
Эдуард Мацюшонак.