На аўкцыён з пачатковым коштам у 23 рублі выстаўлена сядзіба XIX стагоддзя ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна. Пра гэта паведамляе сайт vitebsk.cc.

Спачатку адміністрацыя раёна планавала рэстаўраваць будынак сядзібы, пабудаваны ў 1840 годзе, і зрабіць у ім музей традыцыйных рамёстваў і гасцінны двор. Пазней сядзібу выставілі на аўкцыён з коштам у 41 000 еўра. Цяпер яе прадаюць з пачатковым коштам у памеры адной базавай велічыні – за 23 рублі. Пакупніку давядзецца яшчэ выплаціць 634 рублі 25 капеек аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкаму за падрыхтоўку аб’екту да продажу.

Таксама ўласнік будзе абавязаны не пазней чым за два гады адрэстаўраваць будынак.

Паводле «Нашай Нівы».