У бліжэйшыя суткі, 22 мая, у краіне чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. На паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамі будзе слабы туман, вецер паўночны 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 да +9, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ад +10 да +13. На паўночным усходзе краіны ў асобных раёнах на глебе прагназуюцца слабыя замаразкі ад 0 да -1.
Удзень па краіне чакаецца ад +16 да +22, перадае БелТА са спасылкай на Белгідрамет.
Паводле “Нашай Нівы”.