Цяпер дзякуючы энтузіязму каманды Gavarun_by гэта зрабілася магчымым!

За чатыры месяцы яны агучылі па-беларуску дзесяць выдатных, сусветнавядомых фільмаў без спонсараў ці іншых крыніц фінансавання. Уся ініцыятыва трымаецца выключна на ўласным альтруізме. Ужо агучаныя фільмы: “Лобстар” Ёргаса Лантымаса, “Час” Эндру Нікала, “Капітан Фантастык” Мэта Роса, “Прысуд” Тоні Голдуіна, “Пустыя хаты” Кім Кі Дука, “Апошні самурай” Эдварда Цвіка, “Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна” Кім Кі Дука, “Бегчы па лязе” Рыдлі Скота.

“Лобстар”

“Час”

“Капітан Фантастык”

“Прысуд”

“Пустыя хаты”

“Апошні самурай”

“Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна”

Свежаагучаная стужка – кранальны мультфільм рэжысёра Марка Осбарна “Маленькі прынц” па матывах апавядання-казкі Антуана дэ Сента-Экзюперы “Маленькі прынц”. Аўтар перакладу Цімафей Каліноўскі, тэкст чыталі Адам Трыпутнік і Таша Мурзэнштольц.

Вы пабачыце гісторыю дзяўчынкі, жыццё якой педантычная маці падпарадкавала строгаму плану, але ўсё парушаецца са з’яўленнем дзіўнага суседа з яго неймавернымі гісторыямі пра маленькага прынца, зоркі і падарожжы. Дзеці даведаюцца пра сапраўднае сяброўства, любоў да жывёлы і звычайных кветак, а дарослыя ўзгадаюць, як важна слухаць сваё сэрца і што ня варта спяшацца пазбаўляць сваіх дзяцей дзяцінства…

Сачыць за тым, якія новыя беларускамоўныя фільмы з’яўляюцца, можна тут.

Gavarun_by будзе вельмі ўдзячны за любую дапамогу. Падтрымаць праект можна добраахвотным ахвяраваннем грошай на картку 4585 2161 1506 8873 (тэрмін дзеяння 05/20, рахунак 3014723121005) або наўпроставым пераводам, або праз сістэму “Разлік” (АРІП) (“Новы плацёж”→”Агульнарэспубліканскія”→“Фінансавыя паслугі”→”Банкі, НКФА2 [абраць “Альфа-Банк”]→“Папаўненне рахунку” [выбраць сваю картку]→”Працягнуць”→ увесьці рахунак 3014723121005 і пажаданую суму).

Паводле violex.info.