Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 23 мая, ноччу ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Днём пераважна па поўдні кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.
У сераду ў асобных раёнах краіны, а днём па Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе рэспублікі навальніцы.
25 мая ў асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе навальніцы.
У пятніцу надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе дажджы ўжо на большую частку тэрыторыі краіны, днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман.
У выхадныя пераважна без ападкаў. Сярэдняя тэмпература паветра ў трэцяй дэкадзе мая па краіне чакаецца каля кліматычнай нормы (норма + 14 … 16°С).
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
23 мая |
ад +18 да +23, па поўдні да +25 |
ад + 6 да +13 |
24 мая |
ад +17 да +23, па поўначы ад +15 да +16 |
ад +6 да +13 |
25 мая |
ад +16 да +23 |
ад +5 на паўночным захадзе да +13 на паўднёвым усходзе краіны |
26 мая |
ад +13 да +20 |
ад +5 да +12 |
Паводле tut.by.