Ад 3 да 21 чэрвеня працягнецца штогадовая беларуска-літоўская экспедыцыя па Віліі. Далучыцца да яе могуць усе, хто пажадае.

Экспедыцыю “Шляхам Тышкевіча” правядуць у дзясяты раз, распавяла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава. І прысвецяць 160-годдзю экспедыцыі графа Тышкевіча па Віліі ў 1857 годзе.

Па яе словах, дзесяць год таму дзякуючы ініцыятыве віляйчан Віталя Кастэнкі і Міхаіла Петуха зладзілі першую экспедыцыю. Штогод у ёй удзельнічаюць падарожнікі з Мінска, Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні, Астраўца, а таксама прадстаўнікі іншых краін.

Экспедыцыя пачнецца ад вёскі Камена 3 чэрвеня ў 12:00.

На наступны дзень падарожнікі прыбудуць у Вілейку. Увечары тут запланавалі культурную праграму. 5 чэрвеня падарожнікі рушаць далей.

Экспедыцыю завершаць у Коўне.

Далучыцца можа кожны ў любым месцы. Але трэба мець уласныя сродкі для плавання – катамаран, каноэ, байдарку. Па словах кіраўніка, абяцалі паўдзельнічаць літоўцы.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца да кіраўніка экспедыцыі Міхаіла Петуха па тэлефоне 8 (029) 961-06-03.