Сабака ўварваўся ў жывы эфір навінаў на тэлеканале “Мір 24”. Ён выскачыў з-пад стала і напалохаў тэлевядучую. “Што мне рабіць з сабакам у студыі?”, – спыталася яна ў сваіх калег. За некалькі дзён на YouTube відэаролік набраў больш за мільён праглядаў, паведамляе “Еўрарадыё”.