У новай амбулаторыі ёсць усё неабходнае для таго, каб аказаць дапамогу сельскім жыхарам. Дзяржава вылучыла на гэтыя мэты больш за 1,5 мільёна рублёў,  адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч. У жыхароў аграгарадка з’явілася магчымасць своечасова і якасна атрымаць медыцынскую дапамогу. Амбулаторыя будзе абслугоўваць каля 55 населеных пунктаў, у якіх пражывае каля 3 000 чалавек, у тым ліку больш за 300 дзяцей.

Адкрыццё новай амбулаторыі знакавая падзея для жыхароў Гальшан, падкрэсліў Міраслаў Сарасек.  Сімвалічна, што гэты аб’ект здаецца тады, калі на ўзроўні кіраўніцтва краіны, урада надаецца новы імпульс, новае значэнне развіцця аграгарадкоў. Я абсалютна ўпэўнены, што новая амбулаторыя істотна палепшыць якасць жыцця і медыцынскае абслугоўванне. Ажыццявіць задуманае нам удалося дзякуючы падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта. У кароткія тэрміны  літаральна за год  ўзвялі будынак работнікі ААТ “Будаўнік”.

Ключ ад новай амбулаторыі галоўны інжынер ААТ “Будаўнік” Аляксандр Тарнаповіч ўручыў загадчыцы амбулаторыяй Веры Каралевіч.

Амбулаторыя разлічаная на 50 наведванняў у змену. У адным крыле аднапавярховага будынка размясціўся аптэчны пункт, астатнюю плошчу занялі кабінеты дактароў агульнай практыкі, працэдурны, прывівачны, фізіятэрапеўтычны, стэрылізацыйны, акушэрскі кабінеты, лабараторыя, а таксама шэсць месцаў дзённага стацыянара. Ёсць кабінет для прыёму дзяцей і стаматалагічны кабінет.

Цяпер жыхары Гальшан зможа атрымаць стаматалагічную дапамогу, не выязджаючы ў райцэнтры. У амбулаторыі ўстаноўлена новае медыцынскае абсталяванне: сучасны электракардыёграф, партатыўны электракардыёграф для аказання дапамогі дома, дэфібрылятар. У амбулаторыі працуюць два доктары агульнай практыкі, дзесяць работнікаў.

Як падкрэсліў Андрэй Стрыжак, у амбулаторыі створаныя самыя лепшыя ўмовы для абслугоўвання сельскіх жыхароў. Сёлета гэта першая ластаўка, наперадзе адкрыццё новых медыцынскіх устаноў.

Ключы ад новага аўтамабіля ВАЗ-21, набытага за кошт сродкаў раённага бюджэту, Міраслаў Сарасек ўручыў загадчыцы Гальшанскай амбулаторыі Веры Каралевіч.

Шматдзетная мама, якая выхоўвае шасцярых дзяцей, Таццяна Рапецкая ад імя ўсіх жыхароў аграгарадка падзякавала ўсім, хто прымаў удзел у будаўніцтве новай амбулаторыі.

Літаральна падчас адкрыцця амбулаторыі нарадзілася ідэя паміж гэтым будынкам і будынкамі школы і дзіцячага садка разбіць сквер, пра што распавёў Віктар Лісковіч. Там змогуць адпачываць жыхары Гальшан.

Сёння многія лячэбныя ўстановы абласнога ўзроўню маюць выдатную лячэбную базу, славяцца прафесіяналізмам лекараў. Сярод іх  абласны кардыялагічны цэнтр, дзіцячая клінічная бальніца, перынатальны цэнтр, інфекцыйная бальніца і бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. Нам ёсць чым ганарыцца. Выбудаваная стройная сістэма аказання медыцынскай дапамогі жыхарам Прынёманскага краю. Пацверджанне таму  другое месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ў 2016 годзе годзе. Гэта вынік працы амаль 35-тысячнага калектыву работнікаў аховы здароўя вобласці, адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён падкрэсліў, што не толькі амбулаторыя ў Гальшанах папаўняе скарбонку новых медыцынскіх устаноў Гродзеншчыны. У гэтым годзе ў Гродне будуць адчынены новая паліклініка на 650 наведванняў у змену, амбулаторыя доктара агульнай практыкі ў мікрараёне Альшанка абласнога цэнтра, новае стацыянарнае падраздзяленне скурна-венералагічнага дыспансэра і цэлы шэраг іншых аб’ектаў.

Ірына АНІКЕВІЧ, “Гродзенская праўда”.