Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску распачало крымінальную справў ў дачыненні да начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння РУП «Мінскэнерга».

Падставай да завядзення справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, піша прэс-служба СК.

Службовая асоба 17 мая атрымала хабар ад кіраўніка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю ў памеры 500 долараў ЗША. Незаконнае грашовае ўзнагароджанне падазраванаму прызначалася за дачу абавязковых для выканання указанняў падначаленым супрацоўнікам аб арганізацыі перамогі дадзенага таварыства ў дзвюх працэдурах закупак, якія праводзяцца РУП «Мінскэнерга», і заключэння з ім дамовы пастаўкі.

Следствам правяраецца інфармацыя аб дачыненні начальніка аддзела да іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падчас яго працы ў названай пасады.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя следствам па артыкуле «Атрыманне хабару». Да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.