Прэзідэнт падпісаў дакумент пра выдзяленне сродкаў на адпачынак у Беларусі дзяцей з Сірыі ў жніўні.

80 дзяцей прыедуць аздараўлівацца і адпачываць у Беларусь ад 14 па 28 жніўня.

Палова з іх будзе адпачываць у «Зубраняці» на Мядзельшчыне за кошт рэспубліканскага бюджэту, палова – у лагеры «Крынічка» філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» за сродкі мясцовага бюджэту Мінска.

У праграму адпачынку ўключаць аздараўленчыя працэдуры і забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсіі для знаёмства з беларускімі традыцыямі і культурай.