Аварыя была 24 красавіка каля пяці раніцы. 25-гадовы кіроўца, жыхар Мінска, рухаўся на аўтамабілі “Аўдзі А6” па Віленскай ў накірунку плошчы Старое Места. 

Аднак побач з домам №55 не справіўся з кіраваннем і наехаў на раздзяляльны бетонны абмежавальнік моста праз чыгуначныя пуці. У выніку 26-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, загінуў на месцы здарэння.

Просьба відавочцаў і сведак дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па вуліцы Тамары Дудко, 1-18 альбо па тэлефонах (80176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.