27 мая ў цэнтры вёскі Будзішча на Вілейшчыне зладзяць традыцыйную сустрэчу землякоў.
Ужо некалькі год такія сустрэчы ладзіць маладзечанскі прадпрымальнік Мікалай Апяцёнак і страста вёскі Наталля Дуровіч.
– Сёлета ў цэнтры вёскі мы паставім памятны знак з назвай “Будзішча” і радком з верша паэта Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей…”, – распавёў Мікалай Апяцёнак.
Па яго словах, да нядаўняга часу годам першага ўпамінання Будзішча быў 1795 год. Тады ў вёсцы былі чатыры двары і тры прозвішчы: Клімёнак, Белановіч і Дуровіч.
Аднак нядаўна брат старасты вёскі Уладзімір Дуровіч, які жыве ў Санкт-Пецярбургу, адшукаў у архіве дакументы на польскай мове. Там Будзішча згадваецца раней.
– З большасцю людзей, якія паходзяць з Будзішча, я падтрымліваю адносіны, – расказаў Мікалай. Нарыклад, з Аляксандрам Сонічам. Ён цяпер жыве ў расійскім Златавусце і кіруе заводам, дзе робяць дарагую зброю з каштоўных металаў.
Амаль штогод на свята прыязджае намеснік начальніка раённага аддзела маладзечанскага Следчага камітэта Сяргей Вайтовіч. У Будзішчы жыла яго бабуля.
Збірацца на сустрэчу будуць у 12:00. Тэлефоны арганізатараў: 8 (029) 606-23-55 – Наталля Дуровіч, 8 (044) 565-88-35 – Мікалай Апяцёнак.