23 мая ў Маладзечне адчыніла  трэці сезон перасоўная фотавыстава “Праекты ў асобах”.

Выстава расказвае пра праекты, якія рэалізаваныя пры падтрымцы прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза (ЕС) у Беларусі.

У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел Андрэа Вікторын, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, Юлія Мацкевіч, фатограф, аўтар фотавыставы, Уладзімір Патапенка, кіраўнік праекта “Валожын без бар’ераў” і многія іншыя.

таў у 

Спадарыня Андрэа Вікторын расказала, што сёння сума, якую выдаткоўвае Еўрасаюз на развіццё праектаў у Беларусі, складае 29 мільёнаў еўра.

– Выстава ж “Праекты ў асобах” паказвае, як ініцыятывы Еўрасаюза дапамагаюць ажыццявіць мары многіх людзей. Мы рэалізуем нашы праекты не проста для беларусаў, а разам з беларусамі. І мы рады бачыць, як шмат у вашай краіне неабыякавых і ініцыятыўных людзей. Гісторыі такіх людзей надаюць нам сіл, натхняюць на новыя ідэі і далейшае супрацоўніцтва.

Асноўныя тэмы праектаў, прадстаўленых на фотавыставе, – ахова навакольнага асяроддзя і зялёная эканоміка, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, укараненне энергазберагальных тэхналогій, развіццё сельскіх тэрыторый і падтрымка прадпрымальніцтва, дапамога падначаленым Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навукі.

Усяго ў выставе прадстаўлена  фота 29 праектаў.

Акрамя фатаграфій, на выставе можна будзе азнаёміцца ​​з кароткім апісаннем кожнага праекта і дасягнутымі вынікамі, пазнаёміцца ​​з іх героямі і ўдзельнікамі.

У нашым рэгіёне рэалізуецца як мінімум два праекты. Гэта “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі”. Праект рэалізоўваецца ў Вілейцы і Вілейскім раёне. Кіраўнік – Вольга Шляпо.

І яшчэ адзін праект “Валожжын без бар’ераў”.

Кіраўнік праекта Уладзімір Патапенка расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што дзякуючы гэтаму праекту ён на сабе змог адчуць, як змяняецца горад Валожын. Як ён становіцца больш зручным і ўтульным не толькі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і для ўсіх гараджан.

– А ў канцы чэрвеня мы плануем адкрыць экалагічную сцежку для людзей з інваліднасцю. Налібоцкая пушча – гэта жамчужына Валожынскага раёну і таму неабходна, каб наведаць яе маглі ўсе людзі, не залежна ад іх фізічных магчымасцяў.

Уладзімір Патапенка глядзіць на свой фотаздымак на стэндзе.

– Вось жа мастачка Юля, у мяне такога прыгожага касцюма, як на фотаздымку і не было ніколі. Майстар.

Пабачыць выставу можна будзе да 4 чэрвеня, пасля яна пераедзе ў Оршу.