Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі хлопца, які аголеным шпацыраваў па цэнтры Гомеля.

Інцыдэнт адбыўся 20 мая. У аддзел унутраных спраў Цэнтральнага раёна Гомеля звярнуліся абураныя гамяльчане з паведамленнем, што па вуліцы Савецкай шпацыруе абсалютна голы мужчына.

Міліцыянты аператыўна затрымалі парушальніка.

Ім аказаўся 20-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Прычынай такіх дзёрзкіх паводзінаў хлопца стала добрая доза спіртнога.

Малады чалавек змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства», максімальныя санкцыі якой прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.