Месца губернатара Мінскай вобласці, мяркуючы па ўсім, пуставала нядоўга. На пасаду старшыні Мінаблвыканкама прадракаюць Фёдара Дамаценку, у дадзены момант займае пасаду гендырэктара Мінскага трактарнага завода. Пра гэта TUT.BY распавялі некалькі крыніц.

Дамаценка ўзначаліў трактарны завод у жніўні 2014 года. Пры ім прадпрыемства пераадолела крызіс 2014-2015 гадоў і адно з нямногіх у галіне выйшла ва ўстойлівы плюс. Да гэтага ён паўтара года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску.

Фёдар Дамаценка нарадзіўся ў 1957 годзе. З 1983 года яго вытворчая дзейнасць была звязаная з Беларускім аўтамабільным заводам, дзе ён прайшоў шлях ад інжынера-электроніка да першага намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях і развіцці.

У 2010 годзе Дамаценка прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама.

24 мая Сямён Шапіра быў вызвалены ад пасады старшыні Мінаблвыканкама ў сувязі з пераходам на іншую працу. 20 мая ён стаў старшынёй Федэрацыі хакея. Па інфармацыі TUT.BY, яму таксама прадракаюць пасаду віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта і паўпрада прэзідэнта.

TUT.BY.