У апублікаваным у сераду інтэрв’ю намеснік старшыні Еўракамісіі адказны за энергетыку Мараш Шефчавіч, які знаходзіцца з візітам у Літве, заявіў, што ўнутры Еўрасаюза нельга забараніць імпарт электраэнергіі, што вырабляецца на АЭС, а забарона на імпарт атамнай энергіі з трэціх краін павінна атрымаць ацэнку з улікам установак Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

У адказ на пытанне пра тое, ці не значыць гэта, што імкненне Літвы блакаваць электраэнергію пацерпіць фіяска, С. Скверняліс сказаў: “насамрэч не”. Па словах прэм’ера, Літва забяспечыць, каб электраэнергія з Астраўца не трапіла на рынак.

Скверняліс сказаў, што неабавязкова ў маштабе ЕС забараняць экспарт, дастаткова, каб гэтая электраэнергія не трапляла праз некалькі краін.

У сераду прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце і міністр энергетыкі Жыгімонта Вайчунас выказалі перакананне, што імкненне Літвы байкатаваць электраэнергію з Астраўца звязана з інтарэсамі нацыянальнай бяспекі і не будзе супярэчыць правілам СГА.

“Наша Ніва” паводле .