Калі вы яшчэ не вызначыліся, дзе будзеце адпачываць летам, прапануем унікальны, а галоўнае найбюджэтны  маршрут Дублін-Парыж-Балі.

Як падаецца на першы погляд, у вельмі далёкую дарогу складана выправіцца з дзецьмі. Але не ў гэтым выпадку – уся дарога без экскурсій, фотасесій каля Эйфелевай вежы і бронзавага загару з сонечнага вострава Балі зойме ў сярэднім 10 гадзін 39 хвілін на ўласным аўтамабілі. Так, мы не памыліліся. Тры гарады вы можаце наведаць нават за дзень. Але пры жаданні можна і працягнуць адпачынак.

Танная дарога

Фота muzak4321.blogspot.com.by.

Фота muzak4321.blogspot.com.by.

1. Самае прыемнае ў падарожжы на ўласным транспарце – вы плаціце толькі за паліва, і ад гэтага цана падарожжа становіцца больш прывабнай.

Каб вы ўпэўніліся, прывядзём прыклад. Авіякампаніі прапануюць самыя танныя білеты з Дубліна ў Парыж за 89 долараў у адзін бок, а вам жа яшчэ ў Балі. Гэта ж колькі бензіну можна набыць!

Без віз

2. Не маеце шэнгенскай візы і перажываеце, што прыйдзецца чакаць усё лета, каб атрымаць яе? Сябры, толькі не ў гэтым выпадку. Можаце нават смела пакінуць пашпарт дома. Галоўнае, нагадайце кіроўцу захапіць правы на кіраванне машынай!

Без акліматызацыі

3. Не перажывайце, што акліматызацыя прынясе турботы.

Вы нават не адчуеце пераменаў.

Танная ежа

4. Раім вам зэканоміць на абедах – загадзя падрыхтуйце ссабойку, бутэрброды самае тое.

Індывідуальная культурная праграма

5. Вы ўсё яшчэ не верыце, што такое прывабнае падарожжа існуе. Шукаеце падвох? Вы нас проста крыўдзіце.

Яго няма. Акрамя таго, што гэтыя населеныя пункты знаходзяцца ў Беларусі, таму вам не спатрэбіцца віза і пералёты. Але ад гэтага падарожжа не становіцца менш прывабным.

Фота pikabu.ru/story/_5076542.

Фота pikabu.ru/story/_5076542.

Фота gomelnews.onliner.by.

Фота gomelnews.onliner.by.

Фота gomelnews.onliner.by.

Фота gomelnews.onliner.by.

Фота gomelnews.onliner.by.

Фота gomelnews.onliner.by.

Вёска Дублін знаходзіцца ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Прыехаўшы сюды, вы зможаце распытацца ў мясцовых жыхароў пра радовішча торфу.

Хаця асаблівых славутасцяў тут няма, галоўнае – людзі, ветлівыя, працавітыя. Таму не ўпускайце магчымасці нагаварыцца ўдосталь. Населены пункт складаецца з прамалінейнай вуліцы, вы нават не заблукаеце.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Фота victorborisov.livejournal.com.

Парыж – гэта аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Па адной з версій, у свой час вёска стала Парыжам, бо Напалеон, праязджаючы тут у 1812 годзе, сказаў “як у Парыжы”. Так і назвалі.

Гэта версія больш прыцягальная – Напалеон быў, і кожны беларус тым больш павінны трапіць. Тут вы дакладна зробіце фота каля Эйфелевай вежы. Тут месціцца копія.

Фота mainecoon-forum.ru.

Фота mainecoon-forum.ru.

І напрыканцы нашага падарожжа – Балі. Вёска Балі ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці з’яўляецца адной з самых маленькіх у Беларусі.

У гэтай маленькай вёсачцы не налічваецца і дзясятка дамоў. Уласна, жыхароў яшчэ менш – усяго чатыры чалавекі. У вёсцы Балі няма ніякіх сацыяльных аб’ектаў. Затое ёсць штучны вадаём.

Падарожнічайце, сябры, вывучайце сваю краіну, у ёй яшчэ больш прыгажосці, таямнічасці і непаўторнасці, чым у замежных курортах.