Сёлета на Маладзечаншчыне дазволена купацца ў чатырох вадаёмах.
Сярод іх:
1. Вадаём “Удранка” побач з гарадскім пасёлкам Радашкавічы (раён дзіцячага аздараўленчага лагера “Маяк”),
2. Вадаём філіяла санаторый “Сасновы бор”.
3. Вадаём у аграгарадку Беразінскае,
4. Вадаём Дома адпачынку “Алеся” (толькі для тых, хто адпачывае ў санаторыі).
На іншых вадаёмах Маладзечанскага раёна купанне ЗАБАРОНЕНАЕ.
Па выніках леташняга аналізу варта звярнуць увагу на тое, што з васьмі загінулых шэсць знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, адзін непаўналетні таксама быў у стане алкагольнага ап’янення.
Паводле Дзмітрыя ГЕНЕРАЛАВА, выканальніка абавязкаў кіраўніка Маладзечанскага раённага таварыства выратавання на водах.