Пабыць з сям’ёй на ўлонні прыроды вырашыў і маёр К. – глухаўскі следчы. Для адпачынку абралі Паўлаўскае возера.

Размясціліся пад вялікай ігрушай, расклалі вуды. Маёр заняўся рыбалкай, жонка збірала на стол, побач гулялі дзеці.

Раптам неба зацягнулі хмары. Пачаўся моцны дождж, загрукатаў гром.

Сям’я пачала збірацца дадому. Спачатку мужчына паклапаціўся пра жонку і дзяцей: ён пасадзіў іх у машыну. А сам пайшоў за вудамі.

Мужчына доўга не вяртаўся, і жонка, адчуўшы нядобрае, пайшла яго шукаць. І знайшла мужа мёртвым.

Медыкі, якія прыехалі на месца, вызначылі, што мужчыну забіў разрад маланкі.

Па словах глухаўскіх выратавальнікаў, такіх выпадкаў у горадзе не было больш за дзесяць год.