Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у суботу і ў ноч на нядзелю ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны, а днём у нядзелю па Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі будуць згушчацца непрацяглыя слабыя туманы.

У суботу, 27 мая, ноччу ад +4 да +10, днём ад +16 да +22.

У нядзелю ноччу ад +6 да +12, днём ад +15 па паўночным усходзе да +28 па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём у паўночных і цэнтральных раёнах рэспублікі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай і днём узмоцніцца вецер да 15-18 м/с. Ноччу ад +10 да +16, па паўднёвым усходзе ад +8 да +9; днём ад +20 да +27, па поўдні да +29.

Паводле tut.by.