На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор’е. Апошнія дні мая будуць цёплымі і з навальніцамі, а чэрвень пачнецца з пахаладання, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

Сіноптыкі папярэджваюць: у панядзелак, 29 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру з парывамі 15-20 метраў у секунду, моцныя ліўні, якія захаваюцца да 23 гадзін.

У аўторак кароткачасовыя дажджы пройдуць па паўднёвым усходзе краіны, у асобных раёнах навальніцы.

31 мая пераважна па паўночным захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі – кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы. Днём па паўночным захадзе ўзмоцніцца вецер з парывамі да 15-18 метраў у секунду.

Лета пачнецца з пахаладання: з поўначы Еўропы пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы.

1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі – кароткачасовыя дажджы. У пятніцу пераважна па паўночным усходзе – кароткачасовыя дажджы.

У выхадныя з ростам атмасфернага ціску ападкі скончацца, толькі ў суботу па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Але халаднаватае надвор’е захаваецца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

29 мая

ад +20 да +25, па поўдні да +28

30 мая

ад +20 да +26, у паўночных раёнах ад +17 да +19

ад +10 да +15, у паўночных раёнах ноччу ад  +7 да +9

31 мая

ад +20 да +27, па паўднёвым захадзе да +29

ад +8 па паўночым усходзе да +17 па захадзе краіны

1 чэрвеня

ад +13 да +20, па паўднёвым усходзе да +22

ад +9 да +15

2 чэрвеня

ад +12 да +19

ад +3 да +10

Паводле tut.by.