Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, у 2014 годзе падазраваная “ўвяла ў зман 43-гадовую мясцовую жыхарку адносна аб’ёму аказання стаматалагічных паслуг”, у выніку чаго выдаліла ёй 22 здаровыя зубы, усталяваўшы “масты”, неналежнай якасці.
За свае паслугі 40-гадовая доктар атрымала больш 843 тысяч расійскіх рублёў (15 тысяч долараў).
У цяперашні час следчыя шукаюць іншых меркаваных ахвяраў стаматолага.