Тыдзень таму 56-гадовы жыхар Насілава самаробным пад’ёмнікам налавіў рыбы ў вясковым вадаёме. Невялікая платва і пячкуры патрэбныя былі для лоўлі драпежнай рыбы.

Паколькі рыбу мужчына злавіў у забаронены час і забароненымі прыладамі, завялі крымінальную справу. Мужчына працуе, судзімы не быў.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.