Дэфіцыт ападкаў прывёў да страты вільгаці, асабліва з верхніх слаёў глебы. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы на значнай тэрыторыі краіны слаба ўвільготнены, а па дадзеных шэрагу метэастанцый – сухі.

Гэта пагаршае ўмовы для прарастання насення і з’яўлення ўсходаў пазнейшых культур, абцяжарвае правядзенне агратэхнічных мерапрыемстваў па догляду за раслінамі. Агароднінным культурам патрабуецца дадатковы паліў.

Добрае ўвільгатненне верхняга пласта глебы адзначаецца пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе ў трэцяй дэкадзе мая прайшлі больш істотныя дажджы. Тут складваюцца спрыяльныя ўмовы для з’яўлення ўсходаў цеплалюбівых культур, рыхленне глебы, міжраддзяў агароднінных, абганянні бульбы. Перавага сухога надвор’я спрыяе правядзенню кормаўборачных работ.

У бліжэйшы час з-за лакальнага характару чаканых дажджоў ўвільгатненне глебы істотна не палепшыцца.

Паводле pogoda.by.