Днямі на Вілейшыне адбылося два самагубствы.
У вёсцы Казлы на Вілейшчыне сваякі знайшлі павешаным пенсіянера. Абставіны ўдакладняюць, працуюць судмедэксперты.
У Вілейцы ў пажарным вадаёме на вуліцы Чкалава знайшлі труп 61-гадовай жанчыны. Па словах намесніка начальніка вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, жанчына злоўжывала спіртным, неаднаразова выказвала думкі пра самагубства.