Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў 17-ы раз ад 1 да 4 чэрвеня. 135-годдзе ад дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа стане лейтматывам урачыстай падзеі.

1 чэрвеня, чацвер

18:00, Мінскі абласны драматычны тэатр. Творчая вечарына “З’яднаныя любоўю да зямлі сваёй”.

У праграме мерапрыемства: прэзентацыя зборніка драматычных твораў Францыск Скарына і сучаснасць”, прэм’ера спектакля “Беларусь. Дыдактыка” ў пастаноўцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі  з удзелам народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель у жанры  “Дарога да сябе”, пастаноўшчык – Аляксандр Марчанка.

2 чэрвеня, пятніца

12:00, канцэртная зала Палаца культуры (ПК)

ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

15:00, малая зала ПК

Прэзентацыя кнігі “Талент, адухоўлены любоўю”, прысвечаная 80-годдзю  народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

17:00, сцэна амфітэатра

ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні з удзелам заслужанага Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

19:00, канцэртная зала ПК

Спектакль “Паўлінка”. Пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на маладзечанскай сцэне будзе прадстаўлена ўпершыню.

21:30, амфітэатр.

Урачыстае адкрыццё. Прэм’еру канцэрта “Купала і Колас. Вы нас гадавалі” прадставіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.

Другі фестывальны дзень завершыць цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Святочны феерверк стане яркай кропкай адкрыцця фестывалю.

3 чэрвеня, субота

9:00, гарадскі парк і стадыён пляжных відаў спорту.

Свята спорту “Спартыўны калейдаскоп”. У праграме: лёгкаатлетычны прабег, спаборніцтвы па пляжным валейболе і футболе, выступленне спартсменаў БДУФК, дзіцячая спартландыя,  майстар класы па баявых відах мастацтва, спартыўнай гімнастыцы, танцах.

11:00, канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў.

Канцэрт акадэмічнай музыкі “Зямля бацькоў, зямля святая”.

12:00, Цэнтральная плошча.

Канцэрт “Масты сяброўства культурных сталіц” з удзелам творчых калектываў Бабруйска.

13:00, Мінскі абласны краязнаўчы музей.

Выстава “Родныя вобразы”, прысвечаная 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

14:00, малая зала ПК.

Паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх паэтаў.

14:00, Цэнтральная плошча.

Моладзевая пляцоўка “Арт-Старт” з удзелам сучасных рэп-, бітбокс-, рок-выканаўцаў.

15:00, канцэртная зала ПК.

Гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі”. Падчас музычнай праграмы адбудзецца ўручэнне Гран-пры.

16:00, плошча ля кінатэатра “Радзіма”.

Паэтычная пляцоўка “Чытаем Купалу і Коласа разам”.

16:00, Чысцінскі сельскі Дом культуры.

Канцэрт беларускай эстраднай песні “Усё, што мы ў музыцы – у сэрцы тое ж!” у выкананні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

21:30, амфітэатр.

Канцэрт-закрыццё. Праграма будзе прысвечаная 45-годдзю ансамбля “Сябры”. Удзел у канцэртнай праграме прымуць зоркі беларускай і расійскай эстрады.

2 і 3 чэрвеня

Адкрытыя пляцоўкі, выставы-продажы на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку.

Знойдуць сабе занятак у святочныя дні дзеці і моладзь фестывальнага горада, наведаўшы гульнёва-забаўляльную пляцоўку “Свет дзяцінства”. На ёй 3 чэрвеня пройдзе свята фарбаў “Холі”.