Вецер, які разбушаваўся ў другой палове дня, ужо паспеў нарабіць шкоды.
Старыя вялізныя дрэвы ламаліся ад ветру як зубачысткі.
Вецер да гэтага гне бярозы і сосны. А вось адпачываючых пасля працоўнага дня ў парку гэта не палохае. І бабулькі, і маладыя мамы, і парачкі спокойна прагульваюцца, раз-пораз ойкаючы, калі шышка раптам упадзе на галаву.
Вецер дадаў працы і камунальшчыкам, якім цяпер зноў трэба пачынаць уборку, каб паспець да фестываля.
На ўсякі выпадак, перапаркуйце свае аўто далей ад дрэваў.
Беражонага, як кажуць…