30 чэрвеня (дзень заезду ўдзельнікаў):

Семінар 1:

“Нумізматыка Усходняй Эўропы эпохі Сярэднявечча.”
Выкладчык – Дзмітры  Гулецкі, даследчык нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Аўтар збору, даследвання і апісання тэматычнага раздзяленьня розных тыпаў штэмпеляў паўгрошай Жыгімонта Старога. Дэлегат ад Беларусі на нумізматычных канфэрэнцыях у Раўбічах, Беластоку і Вільні ў 2005–2007 гадах. Аўтар шматлікіх прац па нумізматыцы.

Семінар 2:

“Паміж уніяй і незалежнасцю – першая феадальная вайна ў ВКЛ 1432-1438 гадах.
Выкладчык – Вадзім Дамарад, МДПУ імя Шамякіна. Выкладчык гісторыі, краязнаўца, публіцыст. Галоўны рэдактар гістарычнай газеты “Лабірынт”. Стваральнік і кіраўнік студэнцкага гістарычнага клуба “Аматары Беларускай Гісторыі імя Вацлава Ластоўскага”. Адміністратар гістарычнай суполкі “Гісторыя Беларусі/History Of Belarus”.

1 ліпеня (першы дзень фэсту):

Семінар 3:

“Спосабы распальвання агню ў старажытнасці і сярэднявеччы.”
Выкладчык – Аляксандар Бакаеў, рэканструктар, майстра па вырабе даспехаў майстэрні ‘Terra”.

Семінар 4:

“Ткацтва на дошчачках. Еўрапэйскія паясы 9-13 стагоддзяў.
Выкладчыца – Ната Касуха, беларускі ўніверсітэт культуры, настаўніца, рамеснік-ткач.

Семінар 5:

“Эвалюцыя пластынчатага даспеху ранне-позняга сярэднявечча”. Выкладчык – Аляксандар Бакаеў.

Семінар 6:

“Спіральны налеп як спосаб вытворчасці посуду ад бронзавага веку і па наш час. Гісторыя і методыка лепкі” – Наталля Кабанава, Сяргей Моўчан, БДУ. Рэканструктары, майстры-керамісты.

Семінар 7:

“Практычнае валоданне сярэднявечнай зброяй: мячом, кап’ём, баявым ланцугом і інш.”