31 мая віцэ-прэм’ер Васіль Жарко адказаў на пытанні дэпутатаў пра сацыяльную сферу.

Мінімальныя і сацыяльныя пенсіі да канца года падвысяць двойчы, што будзе з працоўнымі пенсіямі – невядома

«Чарговыя пераразлікі мінімальных і сацыяльных пенсій плануюць правесці 1 жніўня і 1 лістапада. Што тычыцца працоўных пенсій, то тут усё будзе залежаць ад спраў у эканоміцы краіны. Суадносіны паміж памерам сярэдняй пэнсіі па ўзросьце і сярэдняга заробку на роўні не менш за 40%, якія былі дасягнутыя ў апошнія гады, будуць вытрымлівацца і надалей. Памер сярэдняй пенсіі „па старасці“ цяпер складае 306 рублёў 57 капеек.»

Абавязковае размеркаваньне застаецца

«Аб адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў навучальных устаноў Беларусі гаварыць яшчэ рана».

Месцаў у дзіцячых садках не будзе хапаць яшчэ тры гады

«Гэтую праблему закрыем да 2020 года».

Прыбіральні на вакзалах будуць бясплатнымі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Рыбак прапанаваў зрабіць прыбіральні на вакзалах бясплатнымі. Маўляў, наша краіна развівае турызм, а тут такая перашкода. Віцэ-прэм’ер з прапановай пагадзіўся: «Я вас падтрымліваю. Гэта недарагое пытанне. Не ўсе ведаюць, куды бегчы, дзе грошы плаціць. Такая паслуга павінна быць бясплатнай».

Беларусы п’юць меней, а не болей

Дэпутатка Вольга Палітыка прапанавала больш рашуча змагацца з п’янствам, бо ў апошнім рэйтынгу Усясветнай арганізацыі здароўя наша краіна зноў была адной з першых па ўзроўні спажывання алкаголю.

«У нас ідзе змяншэнне выкарыстання алькаголю на душу насельніцтва: з 14 літраў да 8. Калі быў міністрам аховы здароўя, то пісаў ва Усясветную арганізацыю здароўя, што няправільна нас параўноўваць з краінамі, дзе віно ліецца ракой, а яны ў рэйтынгу ніжэй за нас.