Трэцяга чэрвеня а шостай гадзіне вечара ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі ў Маладзечне на танцавальнай пляцоўцы каля атракцыёнаў пройдзе “Вечар сацыяльных танцаў”.

– Сацыяльныя танцы – добрая падстава для адпачынку і адкрытай камунікацыі, – адзначаюць арганізатары. – Вы не любіце лявоніху?  Патанцуйце чарльстон. І гэта не пра вас? Тады дакладна хастл вас задаволіць!

Запрашаюць усіх ахвотных, уваход вольны. Можаце не саромецца, што не маеце досведу ў танцах, – навучаць. Галоўнае, жаданне.

У праграме вечара: парныя танцы хастл ад мінскага Dance cafe, танцы 1920-х гадоў, якім будзе навучаць Ірына Новік з Вілейкі, і, канешне, беларускія народныя танцы ад этнаграфічнага клуба “KOLA” з Маладзечна.

Арганізатар мерапрыемства –  этнаграфічны клуб “KOLA”.