Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 199. У адпаведнасці з ім больш за 50 чалавек уганараваныя дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Сярод іх акцёр Барыс Донін і кампазітар Алена Атрашкевіч, жыццё і творчасць якіх звязаныя з рэгіёнам.

Барыс Донін – акцёр Мінскага абласнога драматычнага тэатра ад 1991 года. Маці акцёра была актрысай у Вілейскім тэатры яшчэ да вайны. У Маладзечне Барыс Донін – ад 1945 года.

Алена Атрашкевіч – кампазітар, выкладчыца. Сябра беларускага саюза кампазітараў. Выкладае ў каледжах мастацтваў у Мінску і Маладзечне. Кіраўнік дзіцячай вакальнай студыі “Спяваем разам.”