Асноўная музычна-паэтычная падзея грымне ў Маладзечне ў наступныя два дні.

Сёння ж у адных месцах ідзе падрыхтоўка, а ў другіх – ужо адбываюцца канцэрты.

Так, у дзіцячай школе мастацтваў зладзілі творчы вечар паэта, ураджэнца Маладзечаншчыны Кастуся Цыбульскага.

У канцэрце ўдзельнічалі Яўген Хаменка, Алена Атрашкевіч, Ігар Задарожны. Яны выконвалі песні на словы Кастуся Цыбульскага.

А галоўны герой свята узрадаваў сваіх гледачоў і прыхільнікаў уласнымі лірычнымі вершамі і ўразіў цудоўнай фізічнай формай.

Будуюць сцэну.

Будуюць сцэну.

Амаль пабудавалі.

Амаль пабудавалі.

Ужо шматлюдна.

Ужо шматлюдна.

Паэт Кастусь Цыбульскі і гледачы.

Паэт Кастусь Цыбульскі і гледачы.

Падарунак ад Алены Атрашкевіч.

Падарунак ад Алены Атрашкевіч.

Фота аўтара.