Сёння, 1 чэрвеня, з 18:00 да 21:00 на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2 — 101) адбудзецца кніжны кірмаш у падтрымку Дар’і Ліс — пісьменніцы і журналісткі з генетычнай хваробай СМА, якая вось ужо другі месяц збірае грошы на электравазок з вертыкалізатарам. У нас будзе кава, гарбата, пачастункі, дзіцячы куток.

На кірмашы выступяць беларускія пісьменнікі і музыкі і абмяняюць свае кнігі і дыскі на ахвяраванні для Дашы Ліс.

У прэзентацыі возьмуць удзел: пісьменнікі Людміла Рублеўская, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, перакладчыкі Ганна Янкута, Ігар Крэбс, гурт TonqiХod (акустыка), Кася Камоцкая, Аляксей Жбанаў і іншыя (спіс будзе дапаўняцца).

Сябры-літаратары і музыкі! Вы таксама можаце далучыцца да нашага фестывалю. Гэта можна зрабіць двума спосабамі: падарыць нам свае кнігі ці дыскі або прынесці іх з сабой і выступіць з вершамі і песнямі.

Перадаць кнігі і дыскі можна Ігару Крэбсу: igorkrebs@gmail.com, (8029) 6554368.

Запісацца для выступу на фестывалі можна ў мадэратаркі вечарыны Марыі Мартысевіч: +375296404679, maryjka.m@gmail.com

Усе ахвяраванні, атрыманыя на вечарыне, будуць далучаныя да сродкаў, якія мы збіраем праз платформу talaka.by, а таксама праз дабрачынныя рахункі.

Як дапамагчы Дашы, чытайце тут.

Паводле «Нашай Нівы».