Алена Барада ўзначальвае Упраўленне ад сёння, 1 чэрвеня.

Пра гэта паведаміла начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Шафаловіч.

Алена Барада да гэтага працавала начальнікам аддзела арганізацыі новых рабочых месцаў і грамадскіх работ службы занятасці.

Папярэні начальнік Вольга Майстрэнка напісала заяву з просьбай перавесці на іншую пасаду. Яна застаецца працаваць ва Упраўленні.

Пра новага кіраўніка Таццяна Шафаловіч адгукаецца як пра дасведчанага і ведаючага спецыяліста, які адпрацаваў у галіне больш за 20 год.