У суботу, 3 чэрвеня, надвор’е палепшыцца, піша Tut.by. З ростам атмасфернага ціску дажджы спыняцца і сціхне вецер.

Але краіна пакуль па-ранейшаму застанецца ў прахалоднай паветранай масе паўночных шырот. Ноччу ад +1 да +7, у асобных раёнах замаразкі ад 0 да -2. Днём ад +11 да +17, па паўднёвым захадзе ад +18 да +21. Пераважна без ападкаў.

У нядзелю, 4 чэрвеня, тэмпература паветра пачне павышацца, ужо днём на Беларусь пачнуць распаўсюджвацца цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы.

Уначы яшчэ будзе халодна: ад +2 да +9, днём ад +17 да +24, у паўднёва-заходніх раёнах ад +25 да +29.

Дажджы пройдуць раніцай і днём па паўночна-заходняй палове краіны, там жа магчымы навальніцы, на астатняй тэрыторыі пераважна без ападкаў

У пачатку наступнага тыдня надвор’е ў Беларусі будуць фарміраваць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.

У панядзелак, 5 чэрвеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходзе і поўначы – кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу ад +9 да +16. Днём ад +16 да +23, па поўдні да +26.