Перш за ўсё тым, што пачынаў яе сам… Янка Купала.
Верш паэта “Трэба нам песень” прагучаў у аўдыёзапісе 1934 года. Гэты запіс вядучая гасцёўні, паэтка Таццяна Сівец, знайшла ў архівах беларускага радыё.
Ганна Чумакова і Мікола Шабовіч у чаканні выступлення. Фота Аксаны Ярашонак.
А потым чыталі свае творы сённяшнія “калегі” песняра – сучасныя паэты Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Мікола Шабовіч, Міхась Пазнякоў, Міхась Башлакоў, Іна Фралова, Уладзімір Мазго, Лізавета Палеес, Алена Стэльмах.
Музычны падарунак для гасцей-паэтаў.
Выканаўца Андрэй Зыгмантовіч праспяваў песні на словы Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча, Навума Гальпяровіча.
А бард Ганна Чумакова прапанавала свае песні. Раніцай паэты наведалі Вязынку. І па словах Ганны, яе вельмі расчуліла калыска песняра ў музеі. Таму першай песняй стала “Калыханка”.
“Пане Янак і дзядзька Якубе, затусуем у нашым клубе”– вось радок з другой песні Ганны. Напэўна, не цяжка здагадацца, што гэты твор дзяўчына прысвяціла песнярам.
На фестывалі Ганна Чумакова ўпершыню. Але горад добра знаёмы ёй, бо адсюль муж Ганны.
Ганна Чумакова.
– Якія ў вас асацыяцыі з назвай Маладзечна? – запытала напрыканцы вядучая Таццяна Сівец.
Асацыяцыі былі рознымі. У адных – фестываль, у другіх – маладосць. А ў паэта Міколы Шабовіча – маладзіца. У яго нават ёсць песенны тэкст “Маладзіца з Маладзечна”.
Алена Стэльмах.
Андрэй Зыгмантовіч.
Мікола Шабовіч.
Міхась Башлакоў.