Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Серада абяцае стаць самым дажджлівым днём на гэтым тыдні. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы краіныпройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях моцныя дажджы, навальніцы.

У чацвер, 8 чэрвеня, пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Днём будуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У пятніцу ноччу па поўначы, днём па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Па прагнозах сіноптыкаў, у выходныя дні без парасонаў таксама не абысціся: на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя, навальнічныя дажджы.

Дзень

Тэмпература паветра ноччу

Тэмпература паветра днём

6 чэрвеня

ад +7 да +13

ад +20 да +25, па поўдні краіны да +27

7 чэрвеня

ад +8 па паўночным усходзе да +17 па паўднёвым захадзе краіны

ад +17 да +24, па паўднёвым усходзе да +29

8 чэрвеня

ад +8 да +15

ад +17 да +24

9 чэрвеня

ад +8 да +15

ад +16 да +21, па паўднёвым захадзе да +25

Паводле tut.by.