Калі мама адлучылася ў дом па сок для дзіцяці, хлопчык застаўся без нагляду. Іншых дарослых у гэты час дома не было. Праз 10 хвілін мама выйшла з хаты, але хлопчыка ў двары не знайшла і стала яго шукаць. Да пошукаў дзіцяці падключылася бабуля, якая ў той час прыйшла ад суседкі.

У выніку пошукаў дарослыя ўбачылі, што дзіця выйшла праз калітку за тэрыторыю двара. Унука знайшла бабуля ў штучным вадаёме, размешчаным на прыдамавой тэрыторыі. Дактары хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць хлопчыка.

Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку, падчас якой вызначаць абставіны таго, што адбылося, высветляць прычыны, якія прывялі да гібелі малалетняга.

Следчыя ўстанавілі, што сям’я характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца. Падчас агляду следчыя зафіксавалі, што прыдамавая тэрыторыя абгароджаная плотам, калітка зачыняецца, штучны вадаём у свабодным доступе.

Следчыя заклікаюць бацькоў пастаянна сачыць за дзецьмі, асабліва паблізу вадаёмаў. Малалетнія заўсёды павінны быць пад кантролем дарослых, пастаянна знаходзіцца ў іх полі зроку.

УСК па Віцебскай вобласці.