Сацыяльныя сеткі – неад’емная частка жыцця сучаснага чалавека. Менавіта з іх пачынаецца дзень сучаснай моладзі, з іх яны даведваюцца пра навіны сяброў, горада, расказваюць пра сябе.

Сацсеткі таксама не спяць у шапку і стараюцца адпавядаць патрэбам моладзі. Так “Укантакце” нядаўна ўвёў новы статус у графе “Сямейнае становішча”. Цяпер карыстальнік можа ўказаць, што ён знаходзіцца ў грамадзянскім шлюбе. Іншымі словамі пара жыве разам, але не рэгіструе свае адносіны.

Новы статус зроблены для рэкламы новага серыяла – “Грамадзянкі шлюб”, які ідзе па ТНТ.

– Гэта сам па сабе абсалютна новы маркетынгавы інструмент, тым ён нам і цікавы. Гэта нечакана і прыкольна і абсалютна ў духу маладой аўдыторыі, у якой і ТНТ, і “Укантакце” з’яўляюцца лідарамі, – расказаў намеснік генеральнага дырэктара ТНТ па стратэгічным маркетынгу Рубен Аганесян.

У “Укантакце” дадалі, што новы статус дабаўлены ў першую чаргу для карыстальнікаў сацсеткі, а здзелка з тэлеканалам была безграшовай.

Фота VC.ru.

Фота VC.ru.

Паводле vc.ru.