Упершыню ў сваёй гісторыі ралі старадаўніх аўтамабілей “Олдтаймеръ Ралли” пракладае свой маршрут праз Маладзечна. Завітае яно да нас у суботу, 10 чэрвеня.


Першыя экіпажы пачнуць прыбываць у Маладзечна прыблізна ў 14:00. Іх першым пунктам прыпынку стане пляцоўка каля Лядовага палацу, дзе ўдзельнікі мусяць выканаць першую частку дадатковага задання.

Пасля гэтага экіпажы будуць адпраўляцца на Цэнтральную плошчу горада. Там жыхары і госці Маладзечна змогуць блізка разгледзець рарытэтныя машыны, сфатаграфавацца побач з імі і нават стаць непасроднымі ўдзельнікамі шоу. Таму што прыкладна ў 15:20 пачнецца конкурс “Фотапоспех”, падчас якога экіпажы мусяць максімальна дакладна прадставіць дзеянні каманды механікаў Формулы-1 на піт-стопе, дзеля чаго могуць прыцягваць вонкавую дапамогу, у тым ліку і гледачоў.

Пасля заканчэння гэтага конкурсу экіпажы вернуцца да Лядовага палаца для выканання другой часткі дадатковага задання. Што яно сабою будзе ўяўляць, традыцыйна стане вядома толькі непасродна перад стартам ралі – каб было нечакана і цікава.

На гэтым удзельнікі “Олдтаймеръ Ралли” развітаюцца з Маладзечаншчынай і вернуцца ў Мінск, дзе фінішуе першы дзень спаборніцтва. У нядзелю ўдзельнікінакіруюцца ў Пухавіцкі раён.