– За рулём іншамаркі знаходзілася 46-гадовая жыхарка Мінска, якая рухалася ў напрамку Мядзела. У нейкі момант яна адцягнула ўвагу ад дарогі, не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і перакулілася, – распавялі ў ДАІ Вілейскага РАУС.

У выніку ДТЗ жанчына зламала плячо, а пасажыр, муж пацярпелай, атрымаў мноства удараў і страсенне галаўнога мозгу.

Цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка. Вядома, што падчас руху муж і жонка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а прычынай аварыі сталі няўважлівасць кіроўцы.

Сёння міліцыя выклала відэазапіс аварыі.