Яго ўсталявалі ў суботу, 2 чэрвеня.

Як удакладняе актывіст Алесь Раткевіч, атрымалася здзейсніць даўнюю мару Фаіны Анасовіч (Кучко), адзінай жыхаркі Борак, што засталася ў жывых. Гэта была яе родная вёска, якую разам з жыхарамі спалілі фашысцкія карнікі 4 мая 1943 года.

– Калісьці даўно пры сустрэчы з Фаінай Сяргеяўнай зайшла размова пра аднаўленне вёскі, – прыгадвае Алесь Раткевіч. – Ці магчымы такі варыянт, каб вёска зноў ажыла? Паразважаючы, прышлі да высновы, што наўрадці і хутчэй за ўсё не. Будавацца няма каму, ўсе жыхары, што былі, загінулі! Ды і самі падмуркі спаленых дамоў беззваротна праглынуў лес, пасаджаны лясгасам. Тады я паабяцаў Фаіне Сяргеяўне, што Боркі паспрабуем адрадзіць хоць на паперы.

З таго часу нераўнадушны жыхар прыцягнуў іншых зацікаўленых, прадстаўнікоў улады, і ўсе яны ўклалі шмат намаганняў на ўшанаванне памяці загінулых боркаўцах і самой вёскі.

Вілейскі райвыканкам пабудаваў дарогу да мемарыяла, актывісты перабудавалаі нанова помнік, Хаценчыцкі сельсавет назваў адну з вуліц у Лукаўцы «Любчанска – Боркаўскай» па просьбе старшыні праўлення Беларускага фонду міра Максіма Місько. ДРБУ усталявала ўказальнік «Любча – Боркі» на дарозе Мінск – Мядзел.

Хаценчыцкі сельсавет усталяваў мемарыяльныя дошкі на  месцы гібелі боркаўцаў і на магіле Вікенція Сташкевіча.

А 2 чэрвеня ўсталявалі мемарыяльны бонінг са схематычным планам даваеннай забудовы спаленай вёскі Боркі.

Гэты праект быў зроблены пры актыўнай падтрымцы Вілейскага райвыканкама і Хаценчыцкага сельсавета. У ролі выканаўцыа праекта выступіў Беларускі фонд міру. А яго старшыня, кандыдат юрыдычных навук, дэпутат Беларускага парламента Максім Місько прыняў удзел на ўсталяванні стэнда.

Пры падтрымцы вілейскіх улад,  Беларускага фонда міру, на сабраныя грамадствам сродкі ў Пляшчанах і Навасёлках Хаценчыцкага сельсавета неўзабаве будуць усталяваныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі загінулых жыхарах гэтых вёсак падчас Другой Сусветнай вайны