У выхадныя чакаецца цёплае і камфортнае надвор’е. У асобных раёнах магчымыя дажджы, але яны будуць кароткачасовыя. Пра гэта TUT.BY рассказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.
У суботу будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе ў асобных раёнаў кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер пераменны 3-8 м/с. Ноччу ад +6 да +12, днём ад +20 да +26.
11 чэрвеня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу ад +8 да +15, днём ад +19 да +25, па поўдні да +27.
У панядзелак пачнуць паступаць цёплыя і вільготныя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +9 да +14, днём ад +19 да +26, па паўднёвым захадзе да +28.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае ад +15 да +20.
Паводле tut.by.