Маладзечанская ДАІ разам са сваімі калегамі з Мінску завіталі на базу адпачынку «Падарожнік», каб нагадаць дзецям, якія адпачываюць там у летнім лагеры пра правілы дарожнага руху. 

На базе адпачынку цяпер адпачываюць 128 дзетак-інвалідаў. Гэта гадаванцы мінскай дапаможнай школы-інтэрнату № 7, а таксама Радашкавіцкай школы-інтэрнату. 

Падчас канцэрту казачныя героі нагадалі дзецям, якімі небяспечнымі бываюць гульні на дарозе. 

Разыгралі флікеры.

Юныя артысты з творчых калектываў цэнтра «Расток» зладзілі сапраўдны канцэрт. 

Пасля мерапрыеству дзецям дазволілі пасядзець у патрульнай машыне, уключыць сірэну, мігалкі, перадаць прывітанне сябрам і педарогам у мегафон. 

Інспектары нагадалі і дзецям і дарослым, што трэба быць асабліва пільнымі, калі пераходзіце дарогу. Абавязкова выцягваць з вушэй навушнікі і не размаўляць па мабільным тэлефоне.

Начальнік Маладзечанскай ДАі Дзмітры Юркевіч сказаў, што з пачатку года на тэрыторыі Маладзечанскага праёна на дарогах загінулі чатыры чалавекі.