Сёлета ў Маладзечанскім раён 711 школьнікаў закончылі 11 клас.
З іх – 50 з залатым медалём, трое з срэбраным.
Урачыстасці, як заўсёды, адбыліся ў амфітэатры.
Выпускнікі віншавалі адзін аднаго, а іх павіншаваў гурт “Цягні-Штурхай”.
Пад мелодыю песні “А впереди у нас еще вся жизнь” і святочны феерверк урачыстасці закончыліся, каб потым працягнуцца да раніцы ў школах.
А пакуль выпускнікі яшчэ адсыпаюцца, а выпускніцы вымаюць шпількі з модных прычосак, у нас гатовы фотарэпартаж.