“За рулём быў хлопчык, 13 гадоў, сямікласнік, ён загінуў. Пасажыр 14 гадоў, васьмікласнік, таксама загінуў. Трое пацярпелых падлеткаў – адзін 16 гадоў, двое 17 гадоў”, – распавялі ў ДІБДР.

Усе дзеці – жыхары пасёлка Зыкава Бярозаўскага раёна. “Старэйшыя скончылі дзевяць класаў летась, нідзе не вучацца і не працуюць. Трое – навучэнцы мясцовай школы”, – дадалі ў ведамстве.

Як удакладніла прэс-служба краявога ГУ МУС, аварыя адбылася раніцай на ўчастку дарогі Бярозаўка-Зыкава-Маганск. Кіроўца Chevrolet не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль урэзаўся ў бетонную агароджу. Паводле папярэдніх даных, падлеткі былі п’яныя і не выкарыстоўвалі рамяні бяспекі.

Паводле “Нашай Нівы”.