На аўторак, 13 чэрвеня, выпісана папярэджанне, што днём на большай частцы краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/ с, якія будуць суправаджацца дажджамі і навальніцамі, ноччу ў асобных раёнах па ўсходзе краіны моцныя дажджы. Ноччу ад +9 да +15, днём ад +15 да +21.
У сераду, 14 чэрвеня, захаваецца дажджлівае і ветранае надвор’е: на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/ с. Ноччу ад +9 да +14, днём ад +12 да +19, па паўднёвым захадзе ад +20 да +22.
З ростам атмасфернага ціску надвор’е з чацвярга пачне паляпшацца, вецер сцiхне, а дажджы на большай частцы краіны спыняцца.
У чацвер, 15 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу ад +5 да +10, днём ад +14 да +20, па паўднёвым захадзе да +23.
У пятніцу, 16 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ад +5 да +12, днём ад +18 да +25.
У выхадныя дні па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Паводле tut.by.