У суботу на Цэнтральнай плошчы горада можна было пабачыць дзясяткі старых машын: жыгулі і масквічы, шэўрале і кадылакі, мерседэсы і фарды, ягуары і мустангі. 

Маладзечанцы папоўнілі свае фотаальбомы здымкамі, а дзеці ледзьве не пагублялі татаў. Бо перыядычна ў натоўпе даводзілася чуць: “Пойдзем тату з машынкі забіраць”.