Традыцыйнае штогадовае свята распачнецца 17 чэрвеня ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна ў 11.30.

Цягам цэлага дня можна будзе паслухаць канцэрт, паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях, паспрабаваць сябе ў ганчарным або кавальскім майстэрстве, купіць або зрабіць самому вырабы з лазы, набыць сувеніры і іншыя вырабы народных майстроў.

– Што будзе незвычайнага сёлета? Дык гэта экскурсія на Блакітныя азёры, што месцяцца непадалёк ад Камарова. Калі набярэцца група, нехта з мясцовых экскурсаводаў правядзе да возера, раскажа пра легенды і паданні, якія звязаныя з возерам, – расказала  бухгалтар  экалагічнай арганізацыі “Экапартнёрства” Наталля Нагорная.